Літаратары з Падляшша прэзентавалі кнігі ў Менску
Дзве кнігі літаратараў з Падляшша прэзентавалі ў менскім Музеі Максіма Багдановіча. Кнігу прозы Міхала Андрасюка – „Поўня” і паэзіі „Краявід з невідочнай памылкай” Надзеі Артымовіч.
Кажа старшыня Саюзу беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч:
– Найноўшая гісторыя беларускай літаратуры на Беласточчыне пачынаецца з 1958-га года, калі была створана „Белавежа”. Некалі Сакрат Яновіч сказаў, што беларусы адзіная нацыя на тэрыторыі Польшчы, якая змагла стварыць сваю літаратуру. Ні ўкраінцы, ні немцы, ні літоўцы, ні расейцы – гэта памежныя народы, не змаглі стварыць сваю літаратуру. Сакрат Яновіч сказаў, што Польшчу можна лічыць краінай дзвюх літаратур – беларускай і польскай.
Нажаль, паэтка Надзея Артымовіч не здолела прыехаць на менскую прэзентацыю. Яе кнігу годна прадставіў яе суаўтар па адной з ранейшых кніг паэт Алесь Разанаў.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
Фота аўтара