Літоўская мытня працягвае афармляць дакументы ў ручным рэжыме
Літоўская мытня працягвае афармляць дакументы ў ручным рэжыме, абнаўленне мытных сістэм не было завершана ў запланаваныя тэрміны. Час праходжання граніцы можа павялічыцца – папярэджваюць у Дзяржаўным мытным камітэце.
Кіроўцаў, якія едуць у Літву з Беларусі просяць улічыць гэтую інфармацыю.
Нагадаем, што ў літоўскіх пунктаў пропуску праходзіць абнаўленне мытнага праграмнага забеспячэння, яго мелі завяршыць яшчэ ўчора, але не змаглі. Сёння ў чарзе на выезд з Беларусі чакае больш за 5 160 грузавікоў, з іх больш за 2 600 – у літоўскім напрамку.
Беларускае Радыё Рацыя
