Ля амбасады Расеі ў Варшаве ўсталявалі «шыбеніцу»
Ля амбасада Расеі ў Варшаве беларуская ініцыятыва «РУХ» з нагоды 160-годдзя паўстання Кастуся Каліноўскага правяла палітычны перформанс: усталявала шыбеніцу, размясціла пудзіла з зачытваннем гістарычнага закліку Яські, гаспадара з-пад Вільні.

Пра ідэю акцыі распавёў прадстаўнік ініцыятывы «РУХ», які пажадаў выказацца ананімна:
– Перформанс быў дазволены. У яго рамках мы зрабілі такую тэатральную інсталяцыю, была зробленая шыбініца, як алегорыя на тое, што шмат каго з паўстанцаў павесілі, у тым ліку Мураўёў-вешальнік павесіў Кастуся Каліноўскага. І ў тэатралізаванай форме ў адзенні паўстанцаў Кастуся Каліноўскага жаўнеры вывелі пудзіла, у якога былі два твары – з аднаго боку гэта быў Мураўёў-вешальнік, з іншага боку – Пуцін. То-бок алегорыя на тое, што мінулы вораг і сучасны вораг беларускага народу. І тое, што гэта адзіны вораг – расейцы.
Сам перформанс быў дазволены ўладамі горада. Да ўдзельнікаў мерапрыемства прадстаўнікі амбасады Расеі ў Варшаве не выходзілі. Акрамя перформансу ініцыятыва „Рух” прыняла ўдзел у польскім маршы ў гонар 160-годдзя паўстання 1863 года.




Беларускае Радыё Рацыя
Фота ініцыятывы «РУХ»
