„Магістрат культуры” ў Польшчы
Кніжныя праекты – на такую тэму будзе запушчаны першы „Магістрат культуры” ў Польшчы. Пра гэта распавёў гісторык Цімафей Акудовіч.
– Мы прааналізавалі і зразумелі, што ёсць некалькі праектаў, якія можна было б падтрымаць, і адзін з іх – гэта кніжнае выдавецтва „Кнігаўка” Андрэя Янушкевіча, – адзначыў ён:
– Спадар Андрэй вядомы культурны менеджар, адзін з самых актыўных у Беларусі. Зараз ён з’ехаў у Польшчу. Мы падумалі, што будзе варта падтрымаць менавіта ягоную дзейнасць. Ён у Польшчы плануе разгортваць выдавецкую сетку. І калі ён зоймецца гэтым сам па сабе проста як бізнес-праетктам, то яму спатрэбіцца яшчэ гады два як мінімум, каб гэта раскруціць да ўзроўню, які там быў у Беларусі. Мы падумалі, што гэта добрая нагода пачаць магістраты.
Цімафей Акудовіч дадаў, што магістрат будзе запушчаны прыкладна з сярэдзіны снежня.
Вакол „Кнігаўкі” плануецца сабраць каля сотні чалавек, што цягам года будуць гатовыя ахвяраваць па 10 даляраў у месяц, каб як найхутчэй запусціць дзейнасць выдавецтва.
Беларускае Радыё Рацыя