Марк Цукерберг выправіўся ў віртуальтую рэчаіснасць



Заснавальнік Facebook і кампанія Oculus распавялі пра прататып новага шлема VR.

[youtube id=”s2U9lXEnHns”]

На канферэнцыі Oculus Connect 3 Марк Цукерберг, заснавальнік сацыяльнай сеткі Facebook, распавёў пра тое, што рыхтуе для карыстальнікаў каманда распрацоўшчыкаў Oculus VR, вядомая сваім шлемам віртуальнай рэчаіснасці Oculus Rift, піша Engadget.

Oculus стварае новы шлем віртуальнай рэчаіснасці, які зможа працаваць самастойна, не патрабуючы падлучэння да ПК ці смартфона. Пакуль распрацоўка знаходзіцца на ранняй стадыі і на канферэнцыі было паказана толькі кароткае відэа з прататыпам.

Па вонкавым выглядзе гаджэт нагадвае Oculus Rift, але не мае нязручных правадоў. Замест гэтага, у задняй частцы наголоўнага мацавання размешчаны вылічальны блок. Цукерберг падкрэсліў, што прылада будзе партатыўнай, зручнай, недарагой і забяспечыць высокую якасць уражанняў ад віртуальнай рэчаіснасці.

Акрамя гэтага, Oculus VR прадэманстравала новыя магчымасці VR-прасторы для некалькіх людзей Social VR. Тэхналогіі сацыяльнага VR дазволяць уладальнікам шлемаў Oculus Rift выбіраць рэальна існуючыя на Зямлі месцы, адкрываць іх у фармаце 360-градуснага відэа і наведваць разам з сябрамі ў віртуальнай рэчаіснасці

Таксама распрацоўшчыкі распавялі пра адмысловы інтэрнэт-браўзер пад кодавай назвай Carmel, арыентаваным менавіта на VR Web. Ён стане даступным у бліжэйшай будучыні і зможа запускацца на любой прыладзе Oculus.

Акрамя гэтага, быў прадстаўлены новы аксэсуар для Rift – устаўныя навушнікі Oculus Earphones. Іх кошт ужо абвешчаны – ён складзе 49 даляраў.

nv.ua