Марыюш Каміньскі: Ніякіх шанцаў вызваліць Анджэя Пачобута пакуль няма
Міністр унутраных справаў і адміністрацыі Польшчы Марыюш Каміньскі заявіў, што на гэты момант няма ніякіх умоў для вызвалення палітзняволенага, актывіста польскай меншасці ў Беларусі Анджэя Пачобута з турмы.
«Мы распачалі ўсе магчымыя спробы вызваліць Андрэя Пачобута з турмы. Аднак з вялікім шкадаваннем даводзіцца канстатаваць, што на сёння для гэтага няма ніякіх умоў. З таго боку няма ані найменшай добрай волі», — сказаў міністар Каміньскі. Ён адзначыў, што неабходна памятаць як пра Анджэя Пачобута, так і пра соткі іншых палітычных зняволеных у Беларусі.
«Гэта сапраўдныя беларусы. Гэта лідары, кіраўнікі беларускай нацыі, якія знаходзяцца ў турме, гэта тыя, хто рэальна прадстаўляе беларускую нацыю. І з такой нацыяй мы будзем ствараць агульную будучыню», — заявіў міністар унутранных справаў Польшчы Марыюш Каміньскі.
Як паведаміла жонка палітвязня – Аксана Пачобут, з 6 ліпеня яна не атрымлівае ад мужа лістоў. Як мяркуецца, у калоніі ён быў адпраўлены ў штрафны ізалятар.
Сёлета ў лютым Анджэя Пачобута засудзілі да васьмі гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Зняволенне ён адбывае ў наваполацкай калоніі.
Беларускае Радыё Рацыя