Маці намесніка камандзіра палка Каліноўскага: Усё гэта вельмі трывожна для мяне
Ён мог бы цудоўна рэалізаваць сябе ў Беларусі, але не мог жыць у несвабодзе. Таму ў 2014 годзе стаў ваяваць за свабоду Украіны.
Там ён сустрэў сваё каханне і цяпер зноў з жонкай украінкай ваююць супраць рускага фашызму, каб потым дапамагчы Беларусі вызваліцца ад тыраніі лукашызму, – кажа маці намесніка камандзіра палка Каліноўскага Вадзіма Кабанчука Таісія Кабанчук:
– Ганарыцца то я ганаруся, зразумела. Але ж гэта вельмі трывожна для маці, і я не рада яго такой пасадзе, бо калі не было бы вайны, то мой сын знайшоў бы сябе ў іншым статусе. Ён вельмі разумны, адукаваны і прыстойны чалавек. Таму гэтая вайна – страшная сітуацыя. Але ён узяў на сябе смеласць, ён знайшоў у сабе мужнасць стварыць гэты полк, узначаліць яго. І ваяваць годна.
Вадзім Кабанчук быў актывістам у Беларусі: былы маладафронтавец, адзін з заснавальнікаў «Зубра», удзельнік спартова-патрыятычнай арганізацыі «Край». Паводле яго маці, Таісіі Кабанчук, яе сын ваюе, каб назаўсёды пакончыць з дыктатурамі.
Беларускае Радыё Рацыя