Жыхаркі Менску выйшлі на жаночы марш (вялікі фотарэпартаж)



Менчанкі выйшлі на жаночы марш. Сотні жанчын утварылі калону і прайшлі ад Камароўскага рынку ўздоўж праспекта Незалежнасці.

Сярод плакатаў, якія менчанкі трымалі ў руках: “Хопіць нас біць—займіцеся злачынцамі пры ўладзе”, “Любоў праганяе страх”, “ОМОН выйли вон!”, “Саша, мы растаемся! Справа не ў ва мне, справа ў табе”. Таксама падтрымка выказвалася студэнтам і ЛГБТ-супольнасці.

Каля Купалаўскай плошчы ланцуг амапаўцаў спрабаваў перакрыць жаночы рух. Акрамя таго, былі заўважаны некалькі міліцэйскіх аўтобусаў (без апазнавальных знакаў), а таксама міліцыянты ў цывільным здымалі ўдзельніц на відэакамеру.

 

Беларускае Радыё Рацыя