Менш за 10% заходніх кампаній сышлі з Расеі пасля пачатку вайны



Менш за 10% фірм з Еўразвязу і краін «Вялікай сямёркі» прадалі свае расейскія актывы з пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну.

Многія заходнія кампаніі далей вядуць бізнес у Расеі, нягледзячы на санкцыі і ціск з боку палітыкаў. Такія высновы зрабілі даследчыкі з двух швейцарскіх універсітэтаў. Аўтары публікацыі разгледзелі прыкладна 1400 кампаній, у якіх былі даччыныя прадпрыемствы ў Расеі да пачатку 2022 года. Да лістапада 2022 года толькі 120 прадалі хаця б адну «дачку». Гэта 8, 5%. 

Паводле даследавання, большасць заходніх кампаній, якія працягваюць актыўна працаваць у Расеі, — з Нямеччыны. А вось амерыканскія кампаніі прадавалі долі ў расейскім бізнесе часцей, чым фірмы з Еўразвязу і іншых краін «Вялікай сямёркі». Але завяршыла выхад з Расеі толькі кожная пятая.

Беларускае Радыё Рацыя