Мігранты штурмавалі польска-беларускую мяжу
17 гадоў таму
Польска-беларускую мяжу штурмавалі мігранты. Як паведамляе Польская памежная служба, дзве групы з 60 і 40 чалавек у ваколіцах Дубіч-Царкоўных атакавалі польскіх памежнікаў камянямі і галінкамі.
Спроба мігрантаў перасекчы мяжу была сарваная. Але на ўчастку ў Пласкай перайшлі мяжу праз раку Ваўкушанку шэсць іранцаў.
Усяго за мінулыя суткі ў Польшчу з боку Беларусі спрабавалі нелегальна патрапіць 160 мігрантаў, з іх 22 вярнуліся на беларускую тэрыторыю, калі ўбачылі патруль.
Як паведамляе Памежная служба Польшчы, учора на ўчастку ў Мельніку за садзейнічанне нелегальнай міграцыі быў затрыманы ўкраінец, які перавозіў пяцярых грамадзян Індыі.
Беларускае Радыё Рацыя