МЗС Беларусі пацвердзіла напад на будынак пасольства ў Нідэрландах
18 гадоў таму
Міністэрства замежных спраў Беларусі пацвердзіла нападзенне на будынак пасольства ў Нідэрландах. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу ведамства.
«Так, пацвярджаем акт вандалізму ў дачыненні да будынка амбасады Беларусі ў Нідэрландах, – заявілі ў МЗС. – Выбіта шкло, забруджаны фасад. Нарад праваахоўнікаў затрымаў зламысніка».
Нагадаем, у ноч з суботы на нядзелю пасольства Беларусі ў Нідэрландах на вуліцы Грут Хертагінелаан у Гаазе падвергнулася нападу. На фота бачныя чырвоныя і чорныя графіці, у тым ліку тэксты „Luka – terrorist”, „Жыве Беларусь”, „Жыве вечна”. Таксама бачна, што тры вокны былі разбітыя. У якасці падазраванага арыштаваны 31-гадовы мужчына.
Беларускае Радыё Рацыя