На літоўска-беларускай мяжы заўважылі «чарапашак-ніндзя»
Беларусы вынайшлі арыгінальны спосаб перавозу аўтамабільных запчастак.
На мяжы людзі ва ўсе часы адрозніваліся кемлівасцю. На днях у літоўскім пункце пропуску сустрэліся новыя вынаходнікі, амаль «чарапашкі-ніндзя».
Відавочца зафатаграфаваў, як двое мужчын неслі праз пункт пропуску «Шальчынінкай-Беняконі» запчасткі ад аўтамабіляў, піша «АвтоГродно».
З дапамогай скотчу яны прывязалі да сваёй спіны дзверы ад легкавушак. У кагосьці гэтыя хлопцы выклікалі захапленне, у кагосьці здзіўленне, але галоўнае, што запчасткі ўжо ў Беларусі і на гэта «чаўнакі» змарнавалі мінімальны час.
Раней паведамлялася, што ў Беларусь на фоне дэфіцыту вярнуліся «чаўнакі».