На магіле паэта Ніла Гілевіча адкрылі помнік



На менскай Кальварыі луналі бел-чырвона-белыя сцягі, там адбылося адкрыццё помніка на магіле Народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча.

Гаворыць брат паэта літаратар Мікола Гіль:

 – Калі ўжо брат цяжка хварэў, ён гаварыў, што на яго магіле хацеў бы бачыць звычайны беларускі валун. І сёння мы бачым, што гэта яго жаданне і воля спраўдзіліся. На магіле пастаўлены не проста валун, а валун з нашай Лагойшчыны, нават больш – з наваколля нашай Слабады.

Ніл Гілевіч сышоў з жыцця ў 2016 годзе. Пасля яго сыходу ў краіне больш не засталося пісьменнікаў уганараваных дзяржавай званнем Народнага паэта Беларусі.  

Цалкам матэрыял:

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск