Наталля Калегава: Мы выратоўваем уцекачоў у Літве



Дапамога беларусам, якія вымушаныя былі збегчы ад пераследу рэжыму Лукашэнкі. Дапамога беларусам, якія ваююць за свабоду Украіны ў палку Каліноўскага, – гэта галоўныя мэты і задачы некамерцыйнай беларускай арганізацыі “Дапамога”, якая была заснавана і дзейнічае ў Літве.

Наталля Калегава. Фота LRT

Кажа яе каардынатарка Наталля Калегава:

 Наша арганізацыя “Дапамога” ўжо за апошнія два гады прыняла паўтары тысячы чалавек, уцекачоў, якія цярпелі ад рэпрэсій Лукашэнкі. Мы дапамагаем ім з адаптацыяй у гэтай краіне, выратоўваем іх у Літве. Калі пачалася вайна, Ужупіс Рэспубліка была адна з першых, хто павёз неабходныя рэчы на фронт ва Украіну. І мы падтрымалі гэты рух, і кожны тыдзень, кожныя 10 дзён адпраўляем усё неабходнае на фронт.

Беларуская некамерцыйная арганізацыя “Дапамога” была таксама адным з арганізатараў дабрачыннага канцэрта “За беларускіх ваяроў”, што адбыўся ў нядзелю ў касцёле Святога Барталамея ў Вільні. Канцэрт быў прысвечаны падтрымцы ваяроў і добраахвотнікаў нацыянальнага беларускага палка імя Кастуся Каліноўскага.

Беларускае Радыё Рацыя