Не менш як 9 чалавек затрыманы ў Гомельскай вобласці
16 гадоў таму
Сілавікі правялі затрыманні ў Петрыкаве, Жыткавічах і Тураве ў Гомельскай вобласці.

Як паведамляе праўладны тэлеграм-канал, затрыманыя людзі, якія распаўсюджвалі „экстрэмісцкія” матэрыялы. Паведамляецца, што яны будуць прыцягнуты да адміністрацыйнай ці крымінальнай адказнасці.
Мяркуючы па відэа, былі затрыманыя не менш за дзевяць чалавек. Аднаго мужчыну схапілі наўпрост у ложку.
