“Ноч паэтаў” сёлета ахопіць мінімум 12 краін свету
У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Менску савецкая ўлада расстраляла 108 беларускіх дзяржаўных, культурных дзеячаў і навукоўцаў.

Сёлета мерапрыемствы ўшанавання расстраляных беларускіх дзеячаў запланаваныя ў 12 краінах свету, а таксама анлайн. Да прыкладу, у Беластоку 28 кастрычніка ў хабе “Новая зямля” пройдзе музычна-мастацкая дзея “Край (не)расстраляных паэтаў” з удзелам Кацярыны Ваданосавай ды іншых артыстаў.
29 кастрычніка ў межах фестывалю “Прадмова” – вечарына “Ноч (НЕ) расстраляных паэтаў”, якая пройдзе ў Цэнтры Заменгофа. Акрамя таго, у Беластоцкім лялечным тэатры 29 кастрычніка плануецца паказ спектакля Андрэя Саўчанкі “Святло ў цемры”, які пройдзе ў межах фестывалю “Бардаўская восень”.
Беларускае Радыё Рацыя
