Новыя музычная і літаратурная перадачы на нашых хвалях
У кастрычніку Беларускае Радыё Рацыя прапануе вам новыя перадачы:
„Беларусь, якую мы ўзялі з сабой” – новы праект Беларускага Радыё Рацыя з Бобам Цыбульскім – гэта: дынамічны 15-хвілінны аўтарскі праект, у якім прадугледжана некалькі рубрык з інсайдамі з беларускай музычнай тусоўкі, а таксама музычны квіз, замешаны на аўтарскіх рымэйках вядомых хітоў.
Праект стартуе ў эфіры 4 кастрычніка, у сераду, а 11.40, і будзе выходзіць у гэты час штотыдзень (прэм ера), і мець паўтор а 00.30 у ноч на аўторак.
Жыццё пісанае вершам, у аўтарскай перадачы Андрэя Сцепанюка „Паэтычныя роздумы”. Вершы чытае Міхал Андрасюк. Слухайце па суботах ў 16:05, паўтор у нядзелю роўна ў 23 гадзіны”.
Прыемнага і сэнсоўнага слухання!
Беларускае Радыё Рацыя