Новыя памятныя манеты ад Нацбанка Беларусі
Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь 14 снежня выпусціў у абарачэнне серыю новых памятных манет. Сярод іх – манета “Кобрынскі строй” серыі “Беларускі народны касцюм”.

Выйшлі сярэбраныя манеты наміналам 20 рублёў, масай 30 грамаў, накладам 3000 штук. І медна-нікелевая манета наміналам 1 рубль, масай 30 грамаў, накладам 5000 штук.

Выйшла ў абарачэнне і сярэбраная памятная манета “Год Тыгра” серыі “Кітайскі каляндар” наміналам 20 рублёў, масай 33,63 грамы, накладам 1300 штук.

Зацікавіць калекцыянераў і памятная манета “Каталіцызм” серыі “Рэлігійныя канфесіі Беларусі”: сярэбраная – наміналам 10 рублёў, масай 16,81 грамы, накладам 1100 штук, а таксама медна-нікелевая – наміналам 1 рубль, масай 15 грамаў, накладам 1999 штук.
Парадуе нумізматаў і памятная манета, прысвечаная герою Беларусі Уладзіміру Карвату. Выпушчаны манеты сярэбраная – наміналам 10 рублёў, масай 16, 81 грамы, накладам 499 штук, і медна-нікелевая – наміналам 1 рубль, масай 20 грамаў, накладам 1499 штук.

У серыі “Птушка года” выпушчана ў абарачэнне манета “Лялек звычайны”: сярэбраная – наміналам 10 рублёў, масай 16, 81 грамы, накладам 750 штук, і медна-нікелевая – наміналам 1 рубль, масай 13,16 грамы, накладам 1499 штук. У серыі “Заказнікі Беларусі” з’явілася памятная манета “Ельня”: сярэбраная – наміналам 20 рублёў, масай 33, 63 грамы, накладам 750 штук, і медна-нікелевая – наміналам 1 рубль, масай 13,16 грамы, накладам 1500 штук.

Беларускае Радыё Рацыя
