Няпомняшчых пагражае арышт
У Гомелі будуць судзіць грамадскага актывіста Уладзіміра Няпомняшчых, вядомага сваёй майкай з надпісам “За Беларусь без Лукашэнкі”.
27 верасня у судзе Чыгуначнага раёна адбудзецца суд над актывістам Уладзімірам Няпомняшчых. Палітыка абвінавачваюць у парушэнні артыкула 23.4 “Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню службовай асобы”, а таксама артыкула 17.1 “Дробнае хуліганства”. У сукупнасці Уладзіміру Няпомняшчых пагражае штраф ад 22-х базавых велічыняў да адміністрацыйнага арышту. Палітыка затрымалі 12 верасня, калі той збіраўся ехаць на мірную акцыю пратэсту ў Менск.
Беларускае Радыё Рацыя