Пачынаецца новы навучальны год ў нядзельных школах Піншчыны
Новы навучальны год пачынаецца ў нядзельных школах Піншчыны, якія дзейнічаюць пры храмах Пінскай праваслаўнай епархіі. У палескім рэгіёне, актыўнае адраджэнне духоўнай асветы для дзяцей, назіраецца апошнія дзесяць год.
Для далейшага знаёмства юнакоў з хрысціянскім светам падрыхтаваліся і ў Пінкавіцкай царкве Прасвятой Багародзіцы.
Выкладчыца мясцовай нядзельнай школы Святлана Мажароўская ўпэўненая, што духоўнае выхаванне павінна быць на канкрэтных прыкладах, якія дае гісторыя:
– 13 гадоў выкладаю ў нядзельнай школе, мне вельмі хочацца, каб дзеці не толькі памяталі гісторыю, але і ўмацоўваліся яшчэ і ў веры.
Акрамя нядзельных школ у дзвюх пінскіх свецкіх школах існуюць факультатывы па вывучэнню хрысціянства, якія вядуць святары праваслаўнай епархіі.
Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя
Фота radzima.org