Палітвязня Уладзіміра Кнігу судзяць па новай крымінальнай справе
Рэпрэсіі ў Беларусі. Фігуранта «справы Ціханоўскага» Уладзіміра Кнігу судзяць па новай крымінальнай справе. Кніга — былы сілавік, валанцёр каманды Святланы Ціханоўскай. Яго асудзілі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса.
2 чэрвеня 2021 года пасля доўгага судовага працэсу ў гарадзенскім судзе Уладзіміру прысудзілі 4 гады калоніі ва ўмовах строгага рэжыму. Пазней палітвязню ўзмацнілі рэжым і перавялі ў жодзінскую турму. У Жодзіне 29 чэрвеня над ім распачаўся суд за „злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі калоніі”. Справу разглядае суддзя Іван Грынкевіч — ён жа нядаўна асудзіў паводле гэтага артыкула і Сяргея Ціханоўскага.
Наступнае пасяджэнне адбудзецца 20 ліпеня. Вядома, што Кнігу перыядычна змяшчаюць у ШІЗА. Усяго па стане на 15 ліпеня ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 1479 чалавек, рэальная колькасць нашмат большая.
Беларускае Радыё Рацыя