Палітвязню Міколу Дзядку могуць узмацніць рэжым



Палітвязню Міколу Дзядку могуць узмацніць рэжым. У судзе Горацкага раёна заўтра, 28 чэрвеня, разгледзяць справу „пра перавод Мікалая Дзядка ў папраўчую ўстанову іншага тыпу і змене ўмоў рэжыму”.

Палітзняволенага блогера і анархіста ў канцы сакавіка змясцілі ў ПКТ на чатыры месяцы за адмову хадзіць на працу на знак пратэсту супраць пазбаўлення яго перапіскі і пераследу тых асуджаных, якія з ім камунікуюць. Акрамя гэтага, з 15 па 24 красавіка палітвязня ўтрымлівалі  ў ШІЗА па двух пратаколах.

Дзядка затрымалі 11 лістапада 2020, пасля чаго моцна збівалі і катавалі. 10 лістапада палітвязня асудзілі да пяці гадоў калоніі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса. Мікола не прызнаў віну ні па ніводным артыкуле.