Палякі больш за ўсё баяцца росту цэн – вынікі даследавання
Палякі больш за ўсё баяцца росту цэн. Яны чакаюць, што інфляцыя складзе больш за 25 працэнтаў.
З дасследавання Current Consumer Mood, праведзенага ў верасні гэтага года даследчай кампаніяй GfK, вынікае, што 76 працэнтаў палякаў чакаюць падвышэння цэн на электраэнергію, амаль 70 працэнтаў упэўненыя, што падаражэюць яшчэ больш прадукты харчавання, а палова апытаных непакоіцца пра рост цэн на лекі і вырабы медыцынскага прызначэння.
Каб абараніць хатнія бюджэты ад росту інфляцыі, спажыўцы імкнуцца траціць менш грошай, чым раней – піша сайт. bialoruska24.org.
Дадамо, што ў верасні інфляцыя ў Польшчы ўжо перавысіла 17 працэнтаў.
Беларускае Радыё Рацыя