Палякі ўпарадкуюць воінскія пахаванні ў Берасці
«Савет аховы памяці барацьбы і пакутніцтва» Польшчы прафінансуе добраўпарадкаванне трох ваенных могілак у Брэсце.
У Берасці ёсць воінскія могілкі, дзе ў перыяд з 1920 па 1939 год былі пахаваныя польскія вайскоўцы. Прадстаўнікі дзяржаўнай арганізацыі, якая займаецца ушанаваньнем памяці аб гістарычных падзеях, наведалі кожнае з іх і прыйшлі да высновы: кожнае з іх патрабуе вялікіх інвестыцый для рамонту, перадае БелТА.
Польскі бок гатовы інвеставаць у капітальны рамонт двух воінскіх могілак, адно з якіх размешчана на паўночнай ўскраіне Гарнізонных могілак, іншае – у мікрараёне Адамкова.
Да прац плануецца прыступіць ўжо вясной 2016 года.
Усяго на тэрыторыі Берасцейскай вобласці знаходзіцца 874 воінскіх пахавання, у тым ліку 18 замежных, з якіх 9 – польскіх. Ёсць таксама 26 змешаных пахаванняў, у шасці з якіх пахаваныя польскія грамадзяне. Агульная колькасць загінулых і пахаваных на тэрыторыі вобласці воінаў складае 421.895 чалавек, з якіх устаноўлены імёны 52.681 чалавека.