Патрыярху Кірылу забаранілі ўезд у Літву
Расейскаму патрыярху Кірылу, які актыўна падтрымлівае пуцінскую ваенную агрэсію ва Украіну забаранілі ўезд у Літву.
Па прапанове Міністэрства замежных спраў Літвы патрыярх Расейскай праваслаўнай царквы ўключаны ў спіс непажаданых асобаў яшчэ 23 чэрвеня, паведамілі ў МУС.
Рашэнне прадыктаванае тым, што Кірыл у сваіх шматлікіх выказваннях адмаўляў тэрытарыяльную цэласнасць Украіны і падтрымаў агрэсіўныя дзеянні расейскай дзяржавы.
Беларускае Радыё Рацыя