Павел Крутуль: Важна, каб беларусы адчувалі сябе бяспечна на Падляшшы



На фоне вайны ва Ўкраіне на Беласточчыне задараюцца разавыя выпадкі праяўлення нецярпімасці да беларусаў і расейцаў, у асноўным у Інтэрнэце, але і ў ва ўмовах пабытовага жыцця. Дэпутат Сейму ад Падляшскага ваяводства Павел Крутуль і прадстаўнікі беларускай супольнасці падрыхтавалі зварот да паліцыі ў Беластоку з просьбай прафілактыкі мажлівых правапарушэнняў на глебе нацыянальнай прыкметы. Кажа дэпутат Павел Крутуль:

– Мы сустрэліся тут, каб звярнуцца на гэтую тэму, калі ў інтэрнэце і фізічна таксама, як мы заўважылі апошнім часам, у стасунку да беларускай меншасці акты вандалізму. Калі гаворка ідзе пра нерухомасць, пра машыны, пра выбіванне вокан, размаляванне машын. Для нас вельмі важна, каб патрулі звярнулі асаблівую ўвагу на машыны з беларускімі ці украінскімі нумерамі,а таксама месц, дзе такія асобы працуюць. Каб на Падляшшы кожны чуўся бяспечны.

Пра важнасць не прыраўнання беларусаў і расейцаў да рэжымаў Лукашэнкі і Пуціна кажа прадстаўніца беларускай дыяспары Наталля Сцепанцова:

– Прашу параўнаць, ці электарат Пісу ці Платформы (рэд. две найбуйнейшыя палітычныя партыі ў Польшчы) да палякаў? Тады чаму ставіце знак роўнасці паміж элекіаратам Пуціна і Лукашэнкі да расейцаў і беларусаў? Гэта не так, Беларусь шмат год змагаецца з Лукашэнкам. Беларусь выразна паказала свой голас, і крычыць да ўсяго сусвету, што супраць, змагаемся! Учора ў Расеі затрымана 5 тысяч асоб у антываенных маршах. Я з боку беларусаў вельмі ўдзячная Польшчы, якая нас падтрымлівае ад 2020 году.

Зварот ад дэпутата і прадстаўнікоў беларускай дыяспары будзе перададзены Каменданту паліцыі Ваяводства ў Беластоку а 14-й дня.

Фотааўтара:

Беларускае Радыё Рацыя