Перад навучальным годам Мінздароўя забараніла больш за 3300 дзіцячых тавараў
18 гадоў таму
Перад навучальным годам Міністэрства аховы здароўя надала „асаблівую ўвагу” таварам „школьнага асартыменту”.

У выніку галоўныя дзяржаўныя санітарныя лекары рэгіёнаў Беларусі вынеслі прадпісанні аб неадпаведнасці гігіенічным нарматывам больш як 3300 тавараў. Іх палічылі небяспечнымі для здароўя дзяцей.
У лік знятых з продажу ўвайшлі 1646 адзінак адзення, 526 адзінак панчошна-шкарпэтачных і бялізнавых вырабаў, 253 пар абутку, 381 набор канцылярскіх прыладаў (асадкі, алоўкі, фарбы і іншае), 35 заплечнікаў, паведамляе Міністэрства аховы здароўя. Сярод іх ёсць і расейскія тавары.
Беларускае Радыё Рацыя
