Польшча можа адмовіцца ад праекту «Усходняга партнёрства»?
Польшча хоча адмовіцца ад праекта «Усходняга партнёрства». У гэтыя хвіліны пачынаецца выступ міністра замежных спраў Вітальда Вашчыкоўскага ў польскім Сейме на тэму асноўных напрамкаў замежнай палітыкі.
Паводле інфармацыі радыё RMF FM, галоўнымі тэзісамі выступу стануць: адмова ад праекту «Усходняга партнёрства», крытыка апанентаў Дональда Трампа і вызначэнне мэтаў Польшчы як лідара Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Таксама польскі міністр мае выказаць падтрымку Украіне.
Адмова ж ад праекту «Усходняе партнёрства» тлумачыцца малаверагоднасцю пашырэння Еўразвязу. Раней тэкст свайго выступу Вашчыкоўскі прадставіў на закрытым пасяджэнні сеймавай камісіі па замежных справах.
Беларускае Радыё Рацыя