Польскі генерал распавёў, хто прагна глядзіць на тэрыторыі Расеі
Былы галоўнакамандуючы сухапутнымі сіламі Польшчы, генерал Вальдэмар Скшыпчак заявіў, што прэзідэнту Расеі Уладзіміру Пуціну не патрэбна поўнамаштабная канфрантацыя, бо ёсць краіны, якія таксама не супраць „анексаваць” некаторыя тэрыторыі ў РФ.
Пра гэта ён паведаміў у інтэрв’ю „Дэлфі”.
„Перакананы, што поўнамаштабныя баявыя дзеянні нам не пагражаюць, Расеі канфрантацыя з НАТА не патрэбна. У выніку такой вайны Расея апынецца ў хаосе, з якога гэтая краіна ўжо не падымецца, у той жа Азіі многія краіны прагна глядзяць у бок Расеі. Пуцін выдатна ведае пра гэта”, – сказаў ён.