Прайшоў апошні раённы адборачны канцэрт “Беларускай песні-2015”
У раённым аглядзе ў Гайнаўцы прыняло ўдзел 30-ць выканаўцаў. Ад салістаў да хароў. Выконвалі яны беларускія песні ў сучасных апрацоўках, ды традыцыйныя народныя песні.
Некаторыя калектывы апрача рэпертуару падрыхтавалі слухачам і іншыя сюрпрызы. “Мы выступілі ў пашыраным саставе,” – кажа лідар калектыва “Арт. Пронар” Ян Снарскі:
– Мы прыгатавалі дзве песні “Свецяць зоркі” і “Чырвона ружа”. У нас зараз пашыраны склад калектыву – новыя малады хлопец і дзяўчына, ды дадатковы акардэон. Для нашых слухачоў гэта будзе неспадзянкай.
Наперадзе – цэнтральны адборачны канцэрт. Пройдзе ён праз тыдзень, 15 лютага, у 10 гадзін, на гэты раз у Гайнаўцы. Пасля чакае гала-канцэрт, які завершыць агульнапольскі фестываль “Беларуская песня – 2015”.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара
