Пратэст беларускіх арганізацый у сувязі са скасаваннем праграмы „Беларускі тыдзень”
Беларускі саюз у Польшчы разам з іншымі арганізацыямі беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы (Аб’яднанне на карысць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову „АБ-БА”, Асацыяцыя беларускіх журналістаў, Беларускае гістарычнае таварыства, Беларускае аб’яднанне студэнтаў, Беларускае літаратурнае аб’яднанне „Белавежа”) звяртаюцца з просьбай пра высвятленне сітуацыі з праграмай „Беларускі тыдзень”, якая выходзіць на польскім тэлебачанні TVP Białystok ужо на працягу 23-х гадоў. Ліст накіраваны Мацею Лопіньскаму.
Беларускае Радыё Рацыя
