Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ сем чалавек
Праваабарончыя арганізацыі прызналі палітычнымі зняволенымі яшчэ сем чалавек. Агулам у спісах правабаронцаў стала 1303 палітвязні, але насамрэч іх значна больш.
Палітвязнямі прызнаныя:
Надзея Полькіна — асуджана паводле арт. 368 КК за абразу Лукашэнкі да 2 гадоў папраўчай калоніі;
Вольга Скрашчук — узята пад варту паводле арт. 369 і 130 КК за каментары пасля забойства супрацоўніка КДБ Федасюка і ІТ-спецыяліста Андрэя Зельцэра;
Іна Можчанка — узята пад варту паводле арт. 369 і 130 КК за каментары пасля забойства супрацоўніка КДБ Федасюка і ІТ-спецыяліста Андрэя Зельцэра;
Сяргей Самуль — асуджаны паводле арт. 391, 368, 369 за абразу суддзі, Лукашэнкі і чыноўнікаў да 2 гадоў папраўчай калоніі;
Аляксей Мацявін — узяты пад варту паводле арт. 368 КК за абразу Лукашэнкі ў каментарах;
Георгій Герыловіч — узяты пад варту па арт. 368 КК за абразу Лукашэнкі ў каментарах;
Сяргей Цыгіб — асуджаны па арт. 203-1 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці), арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) за «клас» пад відэа ў «Аднакласніках».