Прэм’ера фільма “Жызнеўскі. Воін святла”



Ва “Украінскім свеце” ў Варшаве адбылася перад-прэм’ера фільма “Жызнеўскі. Воін святла”.

[youtube id=”Csi-VWE9CsI”]

Стужка, якая створана Міхасём Аршынскім пры падтрымцы тэлеканала “Белсат”, распавядае пра жыццёвы шлях беларускага героя Майдана Міхаіла Жызнеўскага.

Людзі, якія сабраліся на прагляд, ушанавалі герояў Нябеснай Сотні хвілінай маўчання, пасля чаго Аляксандр Паціха  паплечнік загінулага беларуса, прамовіў некалькі словаў:

– Скажу так, як яно было, я не буду прыўкрашваць ці рабіць з яго анёла. Ён быў самым звычайным хлопцам, ён не быў злым, ён быў вельмі добрым, яго цяжка было пакрыўдзіць. Ён з усімі знаходзіў мову, ён знаходзіў з усімі супольныя інтарэсы. Ён ніколі не забываў казаць, што ён беларус. Сталася тое, чаго не павінна было адбыцца, сталася вялікае гора. Гэта стала для мяне кропкай невяртання, калі я стаў па-іншаму думаць і ставіць іншыя мэты. Я таксама думаю, што гэта стала кропкай для многіх украінцаў. 

Прэм’ера фільма “Жызнеўскі. Воін святла” на тэлеканале “Белсат” адбудзецца 24 студзеня а 19.30. Пазней фільм будзе даступны ў інтэрнэце.

Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя