Пуцін патрабуе пачаць перамовы па „дзяржаўнасці” Данбаса



Прэзідэнт Расеі заклікаў улады Украіны пачаць перамовы па пытаннях дзяржаўнасці паўднёвага ўсходу краіны. Пра гэта Уладзімір Пуцін заявіў у інтэрв’ю праграме «Воскресное время» на «Першым канале».

Russia's President Putin delivers speech as he meets with players, coaches and officials of team Russia, during a reception at Kremlin in Moscow

Прэзідэнт РФ таксама заявіў, што лічыць неабходным хутчэй спыніць ваенныя дзеянні ва Украіне, каб забяспечыць падрыхтоўку да зімы. «Па-мойму, акрамя Расеі пра гэта ніхто ўжо не думае», – заявіў ён.

«Першая і неабходная ўмова – спыніць баявыя дзеянні неадкладна і пачаць аднаўляць інфраструктуру, – дадаў прэзідэнт Расеі.

Таксама Пуцін параіў краінам Захаду задумацца пра тое, у чым заключаюцца еўрапейскія дэмакратычныя каштоўнасці, у звязку з падтрымкай, якую Захад аказвае уладам Украіны.

Паводле tvrain.ru

Фота odnako.su