Пытанні беларусаў Святлане Ціханоўскай



На адкрыцці Тыдня беларускай культуры ў Беларускім Моладзевым Хабе Варшавы беларусы па прапанове дэмакратычнай лідаркі Святланы Ціханоўскай публічна задалі турбуючыя іх пытанні.

А гэта стасункі з Украінай, змяншэнне дапамогі палітвязням, праблемы з адкрыццём беларускай школы, і іншыя, кажа удзельнік сустрэчы:

– Добры дзень! Мы вельмі рады вас бачыць. Дзе яшчэ так блізка да прэзідэнта пагаворыш. Беларусы чакаюць арганізацыі фінансавай і эканамічнай дапамогі для стварэння беларускай арміі на тэрыторыі Польшчы, Літвы, Украіны. Гэта навучанне новым тэхналогіям, новай зброі, мы гэтага ўсе чакаем. – Усё болей прыходзіць навін, што дапамога нашым палітвязням заканчваецца. Мы зараз на волі, а яны там сядзяць. З іх там здзекуюцца кожны дзень. Мы ім павінны дапамагаць хаця б фінансава.

Ад сябра партыі „Народная грамада” Наталлі Папковай паступіла просьба, каб Ціханоўская ставіла пытанне ў вышэйшых калідорах улады пра кіраўніка іх партыі, палітвязня Міколу Статкевіча, якому ў турме пагражае небяспека. Амаль на ўсе пытанні былі атрыманы канструктыўныя адказы.

Беларускае Радыё Рацыя