Рыгор Астапеня: Каля 40% беларусаў лічаць, што Расея не прымяняе зброю супраць жыхароў Украіны



Ініцыятыва Chatham House прадставіла вынікі апытання беларусаў у перыяд з 6 па 17 чэрвеня гэтага года аб падтрымцы ваенных дзеянняў Расеі ва Украіне і стаўлення да саюзу з Расеяй.

Вынікі агучыў дырэктар „Беларускай ініцыятывы” Chatham House Рыгор Астапеня:

Ваенныя дзеянні Расеі не падтрымліваюцца большасцю. Беларусы чакаюць негатыўных вынікаў, больш людзей лічыць, што беларускія войскі не прымуць удзелу. Ацэнка эфектыўнасці ваенных дзеянняй шчыльна звязана з тым, што глядзіць рэспандэнт, якімі медыя ён карыстаецца і якіх палітычных поглядаў ён прытрымліваецца. Дастаткова сумная дічба, што 40% беларускіх гарадскіх жыхароў лічыць, што расейскія войскі не ўжываюць зброю супраць мірных жыхароў ва Украіне, бо гэта захоўвае іх карціну.

Па словах Рыгора Астапені, адпаведна сярод гэтых 40 адсоткаў можна выдзяліць групу, што складае 20% насельнцітва Беларусі, якія выступаюць за размяшчэнне ядзернай зброі Расеі на беларускай тэрыторыі.

Беларускае Радыё Рацыя