Рынак другаснага жылля ў Гародні перажывае не лепшыя часы
У два разы ў параўнанні з мінулым годам знізіўся попыт на кватэры на гарадзенскім рынку другаснага жылля. Незапатрабаванасць нерухомасці вымусіла рыэлтараў знізіць кошты – у сярэднім на 100 даляраў за квадратны метр. Цяпер кошт “квадрата” складае каля дзевяцісот даляраў і, па словах прадстаўніка агенцый па продажу нерухомасці, спатрэбіцца шмат часу на стабілізацыю гарадскога рынка нерухомасці.
– Пасля Новага года адбыўся скачок даляра. Пасля чаго даволі сур’ёзна ўпалі кошты на кватэры. Калі далей нічога не адбудзецца, то праз 2-3 гады яны вернуцца на тыя ж пазіцыі, што былі 2 гады таму.
Статыстычныя дадзеныя сведчаць пра тое, што кватэры вялікай плошчы патаннелі ў Гародні ў сярэднім на 10%. На мінулагоднім узроўні застаюцца толькі кошты на кватэры, якія месцяцца на першых паверхах: гэта звязана ў першую чаргу з тым, што ёсць магчымасць вывесці такія кватэры з жылога фонду з перспектывай далейшага выкарыстання ў бізнэс-мэтах.
Беларускае Радыё Рацыя
Фото grodno.in