Школьная акцыя ў падтрымку роднай мовы



У Слонімскай сярэдняй школе № 10 праходзіць акцыя ў падтрымку роднай мовы. Яна называецца «Далучы сваю далонь».

У школе настаўнікі і вучні выставілі вялікі стэнд. Яго ўпрыгожылі ручнікамі, а на стэндзе прымацавалі словы: «Калі ты за тое, што кожны беларус павінен ведаць сваю родную мову, то далучы сваю далонь да нашых, падтрымай родную мову».

Вучні і настаўнікі з каляровай паперы павыразалі свае далонькі і, хто не раўнадушны да роднай мовы, наклейвалі іх на стэнд. Ахвотных у першы дзень было столькі, што нават узнікла чарга…

RhqQ5kbR7_o---

tT25NTvlDxI---

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім