Славамір Іванюк: Не для ўсіх вайна пачалася ў чэрвені 1941-ага



Свет адзначае 70-годдзе перамогі над фашызмам у Другой сусветнай вайне. Урачыстыя мерапрыемствы ў Польшчы адбываюцца 8 траўня. У нашым рэгіёне вайна не для ўсіх пачалася ў чэрвені 1941 года – прыгадвае беластоцкі гісторык і архівіст Славамір Іванюк.

100

На Беласточчыне яна пачалася ўжо ў верасні 1939 года, калі германскія войскі напалі на Польшчу:

На Беласточчыну вельмі хутка прыйшла вайна, бамбардзіроўкі нямецкіх самалётаў. У палове верасня германскія войскі дайшлі да Беласточчыны, занялі Беласток. Каля 20-22 верасня перайшлі Беласточчыну і апынуліся аж пад Валкавыскам.

Нямецкія войскі занялі ўсю Беласточчыну, частка беларусаў ваявала ў Польскім войску, многія загінулі або трапілі ў палон. Гэта былі першыя беларускія страты ў Другой сусветнай вайне – дадае Славамір Іванюк. Ужо ў другой палове 1939 года на Беласточчыну прыйшлі савецкія войскі і новая ўлада, якая і пратрымалася да чэрвеня 1941 года.

Цалкам гук слухайце ў далучаным файле

Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя

Фота bialystok.miejscazhistoria.pl