Адвакат Надзеі Саўчанкі зняпраўдзіў паведамленні пра тое, што яна памерла



Адвакат ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанка зняпраўдзіў паведамленні пра тое, што яна памерла ў СІЗА.

«Пакуль не скажу сам, не ўздумайце слухаць розных абармотаў», – пісаў Фейгін у сваім Твітары. У сваю чаргу адвакат Ілля Новікаў удакладніў, што інфармацыя пра нібыта смерць Саўчанкі паступіла з сумніўных крыніц.

Нямецкія медыкі сцвярджаюць, што стан здароўя яе такі, што адлік ідзе не на тыдні, а на лічаныя дні.

Раней праваабаронца і журналіст Алена Масюк заявіла, што Надзея Саўчанка можа памерці ў бліжэйшыя дні.

Саўчанка прымала ўдзел у падзеях на ўсходзе Украіны ў складзе ўкраінскага дабравольніцкага батальёна «Айдар». 8 ліпеня мінулага года стала вядома, што яна знаходзіцца ў Варонежскім следчым ізалятары.

Член Савета па правах чалавека пры прэзідэнце Расеі Алена Масюк заклікала перавесці пад хатні арышт украінскую лётчыцу Надзею Саўчанку, якая больш за 70 дзён працягвае галадоўку ў маскоўскім СІЗА, паведамляе ru.delfi.lt.

nadezda-savcenko-67166884

Масюк заклікала астатніх членаў СПЧ падтрымаць яе заклік і звярнуцца да ўладаў з просьбай аб змене меры стрымання для Саўчанкі. „Перш чым вы, паважаныя калегі, вырашыце апанаваць мне па прычыне таго, што, магчыма, вы лічыце Саўчанку злачынцай і забойцай, і будзеце сцвярджаць, што суд ва ўсім разбярэцца, ўспомніце мае словы: Надзея Саўчанка можа памерці ў бліжэйшыя дні”, – гаворыцца ў звароце Масюк.

Паводле яе слоў, стан здароўя Саўчанкі ў апошнія дні рэзка пагоршыўся. Яна ўжо 15 дзён адмаўляецца ад ін’екцый глюкозы, і ў яе пачаліся сур’ёзныя праблемы з ўнутранымі органамі.

У аўторак Масгарсуд прызнаў законным падаўжэнне арышту Саўчанкі да сярэдзіны траўня і адмовіўся задаволіць хадайніцтва абароны аб змене ёй меры стрымання. Абарона ўкраінкі выказала сумнеў, што справа дойдзе да суду, паколькі следчыя органы, па словах адваката Іллі Новікава, не могуць скончыць расследаванне. Саўчанку абвінавачваюць у датычнасьці да гібелі двух расейскіх журналістаў летам мінулага года пад Луганскам. Сама яна абвяргае абвінавачванні.

Фота © AFP/Scanpix