Суды за Дзень волі працягнуцца 28 красавіка
28 красавіка ў Менску працягнуцца суды над удзельнікамі Дня волі. Паколькі дазволенае шэсце часткова праходзіла не па заяўленым маршруце, на многіх удзельнікаў масавага мерапрыемства былі складзеныя пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях.
У судзе Савецкага раёна Менска будуць разглядацца справы актывістаў Касі Людвіг (пачатак у 10 гадзін), Максіма Вінярскага (10.00), Мікалая Коласа(14.30) і намесніка старшыні Руху „За Свабоду” Алеся Лагвінца.
У 10 гадзін у гэтым жа судзе пачнецца разгляд справы старшыні партыі БНФАляксея Янукевіча і таксама за Дзень Волі.
Позву ў суд на 28 красавіка даслалі таксама і сустаршыні аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталю Рымашэўскаму. У позве адзначана, што ён выклікаецца “за парушэнне заканадаўства аб правядзенні масавых акцый (арт. 23.34 КаАП)”, аднак за якую менавіта акцыю не ўказана.
Беларускае Радыё Рацыя