“Свята бульбы” у вёсцы Вілянова
Жыхары вёскі Вілянова, што ў гміне Мельнік на Падляшшы запрашаюць на першае “Свята бульбы”. У нядзелю гасцей мерапрыемства чакаюць конкурсы на самую лепшую бульбяную бабку і кішку.
Узнагароду атрымае таксама асоба, якая прынясе самую вялікую бУльбіну, кажа кіраўнік вясковага дома культуры ў Вілянове Яўген Высоцкі.
– Ужо картоплю выкапалі, бабку спяклі, кішку спяклі, бо то восень.
У час мерапрыемства выступяць таксама фальклорныя калектывы Жэмэрва, Падляшанкі з Гарадзіска і гаспадыні – жанчыны з калектыву Верасы з Вілянова. Пачатак Свята бульбы заўтра а 14-й.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя
