Святочны зварот Старшыні Рады БНР Івонкі Сурвіллы



 Напярэдадні Свята 25-га Cакавіка Івонка Сурвілла павіншавала ўсіх суайчыннікаў з Днём Волі.

 

Зва­рот Стар­шы­ні Ра­ды БНР Івон­кі Сур­віл­лы

з на­го­ды 25 са­ка­ві­ка 2023 г.

Мае да­ра­гія су­ро­дзі­чы,

Як заў­сё­ды ха­чу пе­рад усім пры­ві­таць вас ад Ра­ды БНР і ся­бе аса­бі­ста з на­шым вя­лі­кім на­цы­я­наль­ным сьвя­там, якім мы кож­ны год адз­на­ча­ем аб­веш­чань­не не­за­леж­нась­ці на­шай Баць­каў­ш­чы­ны.

Коль­кі ча­су прай­ш­ло і коль­кі па­дзе­яў мы пе­ра­жы­лі ад та­го ча­су, ка­лі Ра­да Пер­ша­га ўсе­бе­ла­ру­ска­га кан­г­рэ­су, выб­ра­ная амаль дзьвю­ма ты­ся­ча­мі дэ­ле­га­таў з усяе Бе­ла­ру­сі, аб­вясь­ці­ла на сва­ім схо­дзе на­ступ­нае:

«Год та­му на­зад на­ро­ды Бе­ла­ру­сі ра­зам з на­ро­да­мі Ра­сеі скі­ну­лі яр­мо ра­сей­ска­га ца­рыз­му, які най­ця­жэй пры­ціс­нуў быў Бе­ла­русь; не пы­та­ю­чы­ся на­ро­ду, ён кі­нуў наш край у па­жар вай­ны, якая чы­ста зруй­на­ва­ла га­ра­ды і вё­скі бе­ла­ру­скія.

Ця­пер мы, Ра­да Бе­ла­ру­скай На­род­най Рэс­пуб­лі­кі скі­да­ем з род­на­га краю апош­няе яр­мо дзяр­жаў­най за­леж­нась­ці, якое гвал­там на­кі­ну­лі ра­сей­скія ца­ры на наш воль­ны і не­за­леж­ны край.

Ад гэ­та­га ча­су Бе­ла­ру­ская На­род­ная Рэс­пуб­лі­ка аб­вяш­ча­ец­ца не­за­леж­наю воль­наю дзяр­жа­вай. Са­мі на­ро­ды Бе­ла­ру­сі ў асо­бе Уста­ноў­ча­га Сой­му па­ста­но­вяць аб бу­ду­чых дзяр­жаў­ных зьвя­зях Бе­ла­ру­сі.

Аб­вяш­ча­ю­чы аб не­за­леж­нась­ці Бе­ла­ру­скай На­род­най Рэс­пуб­лі­кі, Ра­да яе пак­ла­дае свае на­дзеі на тое, што ўсе лю­бя­чыя во­лю на­ро­ды да­па­мо­гуць бе­ла­ру­ска­му на­ро­ду ў поў­най ме­ры зьдзей­сь­ніць яго па­лі­тыч­на-дзяр­жаў­ны ідэ­ал».

Да­ра­гія су­ро­дзі­чы, дзе­ля пры­сут­нась­ці 105 год пазь­ней на на­шай ус­ход­няй мя­жы та­го са­ма­га кры­ва­ва­га во­ра­га, які да­сюль не паз­быў­ся сва­іх ім­пэр­скіх на­ме­раў, мы сёнь­ня яш­чэ раз аб­вяш­ча­ем сьве­ту, што мэ­тай на­ша­га на­ро­ду да­сюль ёсьць зма­гац­ца ўсі­мі да­ступ­ны­мі нам сі­ла­мі, каб аба­ра­ніць наш воль­ны і не­за­леж­ны край ад ця­пе­раш­ня­га са­маз­ван­ца і ад яго­ных ра­сей­скіх пат­ро­наў, якія яш­чэ ўсё паг­ра­жа­юць зноў па­ня­во­ліць наш на­род.

Мы ма­ем ледзь не ста­годзь­дзе дась­вед­чань­ня ўжо не як «ту­тэй­шыя» ра­бы ім­пэ­рыі зла, а як аду­ка­ва­ны, ра­зум­ны, разь­ві­ты на­род, які здоль­ны даць са­бе ра­ды ў воль­ным сьве­це. Ад нас за­ле­жыць на­шая бу­ду­чы­ня — ад кож­на­га й кож­най з нас!

Ха­це­ла б, каб кож­ны з нас за­ду­маў­ся, што аса­бі­ста ён ці яна мо­жа зра­біць, каб пры­цяг­нуць ува­гу воль­на­га сьве­ту на Бе­ла­русь. У ця­пе­раш­ні час гэ­та над­звы­чай важ­на, з улі­кам та­го, якую гань­бу нак­лі­каў на Бе­ла­русь дык­та­тар Лу­ка­шэн­ка сва­ім саў­дзе­лам у ра­сей­скай аг­рэ­сіі су­праць Ук­ра­і­ны. Па­куль сьвет за­хап­ля­ец­ца ад­ва­гай ук­ра­ін­цаў і абу­ра­ец­ца зла­чын­ства­мі Пу­ці­на і ра­сей­скай ар­міі, бе­ла­ру­сы па­він­ны як най­мац­ней сло­вам і спра­вай дэ­ман­ст­ра­ваць сьве­ту, што яны на ба­ку сі­лаў даб­ра і што Лу­ка­шэн­ка не прад­стаў­ляе наш на­род. Не дай Бог, каб нех­та пры­ду­маў ад­даць Бе­ла­русь кры­ва­ва­му ты­ра­ну ўза­мен за мір ва Ук­ра­і­не.

Ця­пе­раш­ні час — шмат у чым лё­са­выз­на­чаль­ны як для Ук­ра­і­ны, так і для ўся­го сьве­ту і для Бе­ла­ру­сі. Але ра­зам мы не да­мо во­ра­гу разь­біць на­шую ед­насьць. Ра­зам мы пе­ра­ня­сём усе вып­ра­ба­вань­ні і асяг­нем на­шую мэ­ту: жыць на сва­ёй род­най зям­лі, у сва­ёй і не­за­леж­най дзяр­жа­ве, дзе мы са­мі бу­дзем вы­ра­шаць «аб бу­ду­чых дзяр­жаў­ных зьвя­зях Бе­ла­ру­сі».

Дык па­ма­жы нам Бо­жа!

Жы­ве Бе­ла­русь!

Івон­ка Сур­віл­ла

Стар­шы­ня Ра­ды Бе­ла­ру­скай На­род­най Рэс­пуб­лі­кі