Сяргей Доўгушаў: У Студзіводах змаглі выдзеліць і захаваць лакальную культуру беларусаў



Сапраўднае спаборніцтва ў веданні традыцыйных калядак і пабожных песняў Беларусі і Падляшша адбылася ў Музеі малой айчыны ў Студзіводах. Пра важнасць сустрэчы і культурніцкай працы беларусаў на Падляшшы кажа беларускі лірнік і ўдзельнік Школы Падляска-беларускай культурных традыцый Сяргей Доўгушаў:

„Тое, што адбываецца ў Студзіводах, гэта вельмі вялікая праца ўсёй каманды для захавання спадчыны і культуры гэтага края. Адна з асаблівых лакальных традыцый, адна з асаблівых гаворак і традыцыйнай культуры, якая захавалася. І гэта адная з гаворак, гэта не літаратурная беларуская мова, калі выходзяць дзіцячыя кніжкі на мясцовай гаворцы, гэта вельмі крута. Гэта ў карані адрозніваецца ад традыцыйнай польскай культуры, тое што адбываецца на Падляшшы”.

Падчас вечарыны прысутныя выканалі беларускія і падляскія калядкі да пабожныя песні, а таксама духоўны гімн беларусаў «Магутны Божа» пад гукі сапраўднай ліры.

Далучыцца да спявання беларускіх калядак можна на youtube-канале «Традыцыя»:

Матэрыялы, неабходныя для падрыхтоўкі да Калядаў даступныя тут:

Фота аўтара:

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя