Сяргей Ціханоўскі пераведзены ў Магілёўскую калонію
Палітычны зняволены Сяргей Ціханоўскі пераведзены ў магілёўскую калонію.
Пра гэта паведамляе праваабарончы тэлеграм-канал MAYDAYMog. Тут блогер будзе адбываць сваё пакаранне: яго асудзілі на 18 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Сяргея Ціханоўскага затрымалі 29 траўня 2020 года ў Гародні падчас перадвыбарчага пікету. Яго абвінавацілі па чатырох артыкулах крымінальнага кодэкса, у тым ліку ў арганізацыі масавых беспарадкаў і перашкодзе ажыццяўленню выбарчых правоў. Эксперты называюць прысуд Ціханоўскаму “паказальна суровым”.
„Гэта ён прыдумаў крыўдны мем пра вусатае насякомае, якое трэба прыбіць тапкам”, — прыгадвае палітычны аналітык Аляксандр Класкоўскі. І цяпер Ціханоўскі „расплачваецца і за сваю палітычную апазіцыйнасць, і за сваю харызму, за вострую палітычную сатыру”.
Лісты Святланы Ціханоўскай да мужа не даходзяць.