Тэрарысты забіваюць мірнае насельніцтва пад украінскай сімволікай



Тэрарысты забіваюць мірнае насельніцтва пад дзяржаўнай сімволікай Украіны.

Пра гэта паведамляе прэс-цэнтр АТА на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

 

Згодна з інфармацыяй, два танкі акупантаў, у якіх на брані былі надпісы „На Кіеў”, і „На Львоў” пасля таго, як бандыты зафарбавалі надпісы і павесілі на іх украінскую дзяржаўную сімволіку (Дзяржаўны сцяг Украіны) пачалі абстрэлы жылых кварталаў Данецка, а таксама іншых бліжэйшых гарадоў.

Акрамя таго, стала вядома, што баевікі праводзяць актыўную агітацыйную і прапагандысцкую працу сярод мясцовага насельніцтва на карысць ДНР.

„Працягваецца ажыццяўленне перадыслакацыі тэрарыстычных груп. Захопнікі спрабуюць утрымаць сітуацыю пад сваім кантролем і не дапусціць акцый супраціву з боку мясцовага насельніцтва”, – гаворыцца ў паведамленні.

Таксама ў прэс-цэнтры адзначылі, што назіраецца актывізацыя дзейнасці разведвальна-дыверсійных груп прафесійных наймітаў, якія прайшлі адпаведную падрыхтоўку па правядзенні тэрарыстычных актаў супраць мірнага насельніцтва.

Разам з тым у сацсетках відавочцы паведамляюць: танкі баевікоў, замаляваўшы надпісы на бартах „На Кіеў” і „На Львоў” і вывесіўшы сцягі Украіны, пачалі абстрэл жылых кварталаў Данецка.

pravda.com.ua