Cвята Прэабражэння Гасподняга на Грабарцы



З 18 па 19 жніўня прайшло свята Прэабражэння Гасподняга — гэта час праваслаўных паломніцтваў да найважнейшай царкоўнай святыні краіны Гары Грабаркі. Традцыя пачынае свой адлік ажно з 1710 года. Айцец Яўген Вуйко з Вроцлава распавёў Рацыі аб традыцыях свята:

— Колькі людзей прыйшло на свята Прэабражэння Гасподняга, цяжка сказаць з нашага боку, мы не вядзем статыстыку, ці прыходзілі людзі ўчора, бо частка пілігрымак прыходзіць сёння. Усё такое рухлівае, таму зноў людзі спрачаюцца, ці прыйшло столькі людзей, як кожны год. Хай там як, на Грабарцы багата людзей, бо яна дужа асаблівая. Свята гара, грабарка і свята Прэабражэння Гасподняга стаіць на асаблівым месцы, малюе праваслаўныя вобразы, куды верна прыходзяць людзі з крыжамі, дзеля сваіх жывых блізкіх або нябожчыкаў. Жыхары называюць гэтае месца гарою крыжоў. Даволі характэрнаю адметаю гары ёсць крыніца, дзе паводле легенды, падчас эпідэміі халеры, кожны, хто піў ваду з гэтай крыніцы, меў боскае вылячэнне. Людзі прынялі павер’е, што гэта святая вада, яны бяруць гэтую ваду дадому, і таксама ўжываюць і мыюцца тут. Людзі вераць, што памыўшыся тут, або як уцерці ваду ў вусны, ты вылечышся ад хваробаў.

Цалкам слухайце ў далучаным файле

У мінулую суботу свой шлях распачалі пілігрымы з Саколак, а ў нядзелю з вёскі Яблечна. Таксама на гару падымуцца пілігрымкі з Гайнаўкі і Бельска Падляшскага.

Беларускае Радыё Рацыя