Ці падтрымалі беларусы кантроль за ростам цэнаў?
Жорсткі кантроль за ростам цэн ухваліла большасць апытаных спецыялістамі BEROC беларусаў. Гэта вынікае з апублікаванага даследавання.
„Дакладна правільным” назвалі рашэнне ўвесці жорсткі кантроль за цэнамі 29% апытаных. Яшчэ 34% апытаных лічаць яго „хутчэй правільным”. Толькі 22 адсоткі ўдзельнікаў даследавання лічаць жорсткі кантроль за цэнамі „няправільным” або „дакладна няправільным”. Прытым 12% апытаных беларусаў лічаць, што сёлета эканамічная сітуацыя ў краіне палепшылася. Яшчэ 17% мяркуюць, што нічога не змянілася. Пераважная большасць лічыць, што сітуацыя альбо пагоршылася, альбо значна пагоршылася.
Беларускае Радыё Рацыя