Турыстычныя праекты на Берасцейшчыне па праграме USAID



Да завяршаючай стадыі падыходзіць на Берасцейшчыне рэалізацыя праекта USAID пры праграме развіцця ААН “Мясцовае прадпрымальніцтва і эканамічнае развіццё”. На восень гэтага года для прадстаўнікоў сядзібаў, турыстычнага бізнэсу і фермерскіх гаспадарак запланаваныя чатыры фінальныя паездкі за мяжу, курсы ангельскай мовы і вялікая міжнародная турыстычная канферэнцыя. Каардынатар праекту па вобласці Вадзім Пракапчук адзначыў, што па выніках будуць дасягнутыя розныя мэты:

– На самой справе ў рамках рэалізацыі ініцыятываў пераследуюцца розныя мэты – ёсць праекты, якія накіраваныя на папулярызацыю выключна нейкага падзейнага турызму, то бок паказаць турыстам і ўсім нам, беларусам, якія ёсць самабытныя мясціны на Берасцейшчыне, дзе аднаўляюць і прапагандуюць абрады, старажытныя святы. І ёсць канкрэтнае, дэталёвае будаўніцтва інфраструктуры турызма.

Як адзначыў Вадзім Пракапчук, у Берасцейскай вобласці на дадзены момант у межах праграм рэалізуецца 13 праектаў. Падобная праграма ажыццяўляецца таксама і ў Гарадзенскай вобласці.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота tourismnews.by