Тыдзень Уладзіміра Караткевіча на Рагачоўшчыне



Рагачоўшчына займае асаблівае месца ў творчым лёсе пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. Многія свае творы ён напісаў менавіта ў Рагачове. Сярод іх — раман “Каласы пад сярпом тваім”, апавяданне “Паром на бурнай рацэ” і навэла “Ладдзя роспачы”, якая распавядае пра сярэднявечнага жыхары Рагачова Гервасія Выліваху, а таксама “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”, “Сівая легенда” і іншыя творы.

У Рагачове ёсць вуліца Караткевіча, а цэнтральная бібліятэка носіць яго імя. Землякі шануюць памяць пра вялікага беларускага літаратара. А напрыканцы лістапада ў Рагачове адбудзецца тыдзень Уладзіміра Караткевіча. У Рагачоўскім музеі народнай славы адкрыецца выстава па творчасці Караткевіча “Мой чароўны беларускі край”, у Рагачоўскай цэнтральнай бібліятэцы – выстава кніг і інфармацыйных матэрыялаў “Наш зямляк – вялікі майстар слова”. У бібліятэцы і музеі адбудуцца таксама лекцыя “Творчая спадчына Уладзіміра Караткевіча”, фотаконкурс ”Талент роднага краю”, экскурсія “Уладзімір Караткевіч у жыцці Рагачоўскага краю”, чэлендж “Мой Караткевіч”, акцыя “Нельга забыць”, навуковая канферэнцыя “Вядомы лік у літаратурнай скарбонцы Рагачоўшчыны”. А Магілёўскі абласны тэатр лялек пакажа спекталь па матывах аднайменнага апавядання класіка “Сіняя-сіняя”.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Рагачоў